• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Работнікі НЦЗПI прынялі ўдзел у «Бачылаўскіх чытаннях» у Інстытуце дзяржавы і права РАН

5 лютага ў Інстытуце дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук адбылася IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па інфармацыйным праве і прававым забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі «Бачылаўскія чытанні», у якой прынялі ўдзел навуковыя работнікі Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Іван Касцян, Наталля Мінько, Алена Перапяліца.

Участие в Бачиловских чтениях

Навуковае мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага вучонага, доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Расійскай Федэрацыі, стваральніка навуковай школы інфармацыйнага права Расіі Іларыі Лаўрэнцьеўны Бачылы.

На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні развіцця інфармацыйнага права і заканадаўства, забеспячэння лічбавага суверэнітэту, міжнароднага інфармацыйнага права, сістэмы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, прававога забеспячэння абароту лічбавых дадзеных і развіцця лічбавага прафілявання, развіцця навукі інфармацыйнага права.

Участие в Бачиловских чтениях

У праграму форуму ўвайшлі пленарнае пасяджэнне, работа трох тэматычных секцый, дыскусійнай пляцоўкі маладых навукоўцаў. На секцыі «Развіццё інфармацыйнага права і прававое рэгуляванне лічбавых тэхналогій: праблемы і прыярытэты» выступіў Іван Касцян з дакладам «Лічбавы фармат удзелу грамадзян у нарматворчасці: шляхі ўдасканалення», у якім былі прааналізаваны актуальныя формы лічбавага ўдзелу грамадзян у нарматворчай дзейнасці і шляхі іх удасканалення.

Участие в Бачиловских чтениях

У рамках секцыі «Міждысцыплінарныя і міжгаліновыя аспекты прававога рэгулявання інфармацыйных адносін» Наталля Мінько прадставіла даклад «Пытанні інфармацыйна-прававога забеспячэння ажыццяўлення грамадзянінам рамеснай дзейнасці, самастойнай прафесійнай дзейнасці, аказання паслуг у сферы аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь», у якім разгледжаны крыніцы прававога рэгулявання адпаведных відаў дзейнасці, дадзены аналіз праблем іх інфармацыйна-прававога забеспячэння. Акрамя таго, Наталля Сяргееўна агучыла навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні парадку ажыццяўлення грамадзянінам рамеснай дзейнасці, самастойнай прафесійнай дзейнасці, аказання паслуг у сферы аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь.

Участие в Бачиловских чтениях

У дакладзе на тэму «Арганізацыя сістэмы права ў кантэксце тэхналагізацыі: праблемы і шляхі вырашэння» Алена Перапяліца раскрыла пытанні, што тычацца традыцыйных і інавацыйных падыходаў да сістэмнасці як да навуковага канцэпту, асвятліла асаблівасці сістэмнай арганізацыі права ў рэаліях лічбавай эпохі, а таксама закранула найбольш актуальных тэарэтычных і практычных праблем сістэматызацыі заканадаўства.

IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па інфармацыйным праве і прававым забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі «Бачылаўскія чытанні» з'яўляецца традыцыйным міжнародным форумам, які праводзіцца сектарам інфармацыйнага права і міжнароднай інфармацыйнай бяспекі Інстытута дзяржавы і права РАН з 2005 г. На мерапрыемстве абмяркоўваюцца пытанні прававога і арганізацыйнага забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, тэарэтычныя і метадалагічныя праблемы фарміравання інфармацыйнай інфраструктуры сістэмы публічнага кіравання, трансфармацыі права ва ўмовах развіцця лічбавых тэхналогій, развіцця лічбавай эканомікі і адзінага лічбавага асяроддзя даверу.


6 Лютага 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх