• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Работнікі Цэнтра прынялі ўдзел у абмеркаванні пытанняў развіцця аграхарчовых кластараў у Рэспубліцы Беларусь.

20 лютага навуковыя работнікі Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра Юлія Амяльчэня, Ірына Вярбіцкая і Сняжана Белавусава прынялі ўдзел у круглым стале «Навукова-інавацыйны патэнцыял развіцця аграхарчовых кластараў у Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства было арганізавана рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемствам «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі».

Участники круглого стола

На круглым стале Юлія Амяльчэня прадставіла даклад на тэму «Прававыя асновы кластараў у Рэспубліцы Беларусь і мэтазгоднасць развіцця заканадаўства аб кластарах».

Ірына Вярбіцкая і Сняжана Белавусава ў рамках дыскусіі абмеркавалі пытанні, якія датычацца асаблівасцей, умоў, парадку стварэння і крытычных бар'ераў развіцця кластараў і іншых інтэграваных структур у АПК, а таксама выпрацоўкі напрамкаў іх вырашэння з дапамогай прававых інструментаў.

21 Лютага 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх