Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
24 ліпеня прадстаўнікі НЦЗПІ прынялі ўдзел у практычным семінары для работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізаваным на базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Семінар быў прысвечаны абмеркаванню актуальных пытанняў арганізацыі і правядзення працэдур дзяржаўных закупак. Юлія Амяльчэня, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра, асвятліла розныя аспекты планавання, арганізацыі і правядзення працэдур дзяржзакупак, а таксама іншыя нюансы прававога рэгулявання адносінаў у гэтай сферы.
Аб практычных аспектах правядзення працэдур дзяржаўных закупак інфармацыйна-пошукавых сістэм па заканадаўстве расказала начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Наталля Зайцава. Акрамя таго, абмеркавалі перспектывы выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Удзельнікі семінару падкрэслілі важнасць і актуальнасць тэм, прадугледжаных праграмай мерапрыемства, абмяняліся вопытам, змаглі атрымаць практычныя рэкамендацыі і адказы на надзённыя пытанні.