• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Разам з усёй краінай. Рэгіянальныя філіялы Цэнтра прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці

3 ліпеня мы адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя і тэматычныя мерапрыемствы, іх удзельнікамі па традыцыі сталі работнікі Цэнтра ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Правялі адкрыты дыялог з моладдзю

Напярэдадні свята дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк узяў удзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму «Гістарычны шлях беларускага народа – аснова ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь». У мерапрыемстве, што праходзіла ў Брэсцкай крэпасці-героі, уздзельнiчалi прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, палітычных партый і моладзевы актыў г. Брэста.

 Участие в диалоговой площадке директора РЦПИ Брестской области

Аддалі даніну павагі героям Брэсцкай крэпасці

3 ліпеня супрацоўнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці ўзялі удзел ва ўрачыстым мітынгу ў Брэсцкай крэпасці-героі, дзе ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да Вечнага агню, аддаўшы даніну павагі ўсім воінам, дзякуючы подзвігу якіх наша Рэспубліка Беларусь – суверэнная і незалежная.

РЦПИ Брестской области 

Ушанавалі памяць вызваліцеляў г. Мінска

РЦПІ г. Мінска традыцыйна прыняў удзел ва ўскладанні кветак да помніка вялікаму палкаводцу, маршалу Савецкага Саюза, чатыры разы Герою Савецкага Саюза Георгію Жукаву ў сталічным скверы, які носіць яго імя.

Участие в праздничных мероприятиях РЦПИ г.Минска

«Маршал Жукаў адыграў адну з ключавых роляў у набыцці Беларуссю незалежнасці, вызваленні нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ускладаючы кветкі да бюста вялікага палкаводца, мы ўшаноўваем памяць усіх вызваліцеляў нашай роднай зямлі», – сказаў Руслан Века, дырэктар РЦПІ г. Мінска.

Прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме

Работнікі РЦПІ Мінскай вобласці 2 ліпеня прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме і ўсклалі кветкі да мемарыяла на месцы лагера смерці «Шталаг-352» у Масюкоўшчыне.

Участие в митинге-реквиеме РЦПИ Минской области

«Сёння мы тут, каб ушанаваць памяць усіх, хто абараняў нашу зямлю ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і выратаваў свет ад фашызму», – сказаў дырэктар філіяла НЦЗПІ Руслан Трухан.

Возложение цветов РЦПИ Минской области

Даведка

Лагер «Шталаг-352» фашысты арганізавалі ў ліпені 1941 года. Баракі сталі перавалачнай базай для савецкіх ваеннапалонных перад адпраўкай у Германію. «Шталаг-352» – адзін з найбуйнейшых лагераў смерці на землях акупаванай Беларусі. Ад мучэнняў, голаду і пакаранняў смерцю тут загінулі больш за 80 тысяч вязняў.

Далучыліся да гісторыі роднага краю

Напярэдаднi Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь калектыў РЦПІ Віцебскай вобласці наведаў экспазіцыю ў Віцебскам абласным краязнаўчым музеі, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.

Мероприятия ко Дню Независимости РЦПИ Витебской области

На працягу 75 гадоў музей з’яўляецца носьбітам гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У фондах музея захоўваюцца асабістыя рэчы Герояў Савецкага Саюза П.М.Машэрава, Ф.Ц.Блахіна, М.П.Шмырова і інш., а таксама асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы і фатаграфіі ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху, салдат Чырвонай Арміі, якія прымалі ўдзел у абароне і вызваленні г. Віцебска і Віцебскай вобласці; фота акупаванага Віцебска; дакументы акупацыйных уладаў; прадметы, перададзеныя ў фонды музея пошукавымі групамі.

«Наш музей – адно з найбуйнейшых сховішчаў артэфактаў, звязаных з падзеямі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. На свае вочы пабачыць дакументы, асабістыя рэчы, узнагароды, фатаграфіі тых, хто цаной свайго жыцця абараніў свабоду Віцебскага краю і нашай роднай Беларусі, асабліва шчымліва напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята. Дакладная колькасць загінулых на Віцебшчыне да нашых дзён не вызначана, але кожны абаронца жывы ў памяці ўдзячных нашчадкаў», – падзялілася сваімі думкамі дырэктар філіяла НЦЗПІ Ларыса Дорагава.

Наведалі тэматычныя выстаўкі

Напярэдадні святкавання Дня Рэспублікі работнікі РЦПІ Гродзенскай вобласці наведалі выстаўку «Доўгія дарогі вайны» ў Сенатарскай зале Новага замка.

Посещение выставки РЦПИ Гродненской области 

Экспазіцыя ўключае ўнікальныя архіўныя фатаграфіі, што захавалі ключавыя моманты наступальных аперацый, асабістыя рэчы, дакументы, а таксама карціны мастакоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У спецыялістаў РЦПІ Гродзенскай вобласці была магчымасць пабачыць дакументы і паказанні відавочнікаў, што выяўляюць маштаб трагедыі і веліч духу беларускага народа, які выстаяў у найцяжэйшых выпрабаваннях.

«Падобныя праекты падкрэсліваюць важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, важнасць пераемнасці пакаленняў і перадачы нашчадкам праўдзівай інфармацыі аб падзеях тых гадоў і служаць напамінам аб той цане, якую давялося заплаціць за мірнае жыццё», – падзяліліся ўражаннямі работнікі філіяла.

Работнікі РЦПІ Гомельскай вобласці наведалі выстаўку мастакоў Гомельскага рэгіёну «Салдату прысвячаецца», арганізаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі.

Посещение тематической выставки РЦПИ Гомельской области

Экспазіцыя ўмоўна падзелена на дзве часткі: работы на ваенную і антываенную тэматыку і работы, прысвечаныя прыгажосці роднай зямлі.

 «Менавіта гэта ўзаемадзеянне дзвюх сэнсавых ліній паміж сабой узмацняе адчуванне значнасці Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для ўсяго беларускага народа», – падкрэсліла Яўгенiя Маiсейкiна, дырэктар РЦПІ Гомельскай вобласці.

Работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці наведалі персанальную выстаўку заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі У.П.Абрамовіча «Шлях да незалежнасцi» ў Мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, прымеркаваную да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Посещение выставки РЦПИ Могилевской области 

Творы мастака служаць напамінам аб сіле духу і подзвігах простых салдат. У сваіх работах жывапісец замацоўвае думку аб тым, што кожная гадавіна Перамогі – гэта вялікая падзея для народа, які многае зведаў і перажыў падчас нападзення і адраджэння.

«Сувязь паміж народамі Беларусі і Расіі мае глыбокія гістарычныя карані, што асабліва ярка праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Агульная Перамога над фашызмам – гэта падмурак, на якім ствараліся і ствараюцца сяброўскія адносіны, заснаваныя на ўзаемнай павазе і падтрымцы», – адзначыла Наталля Станкевіч, дырэктар РЦПІ Магілёўскай вобласці.

З Днём Незалежнасці, Беларусь!

7 Лiпеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх