• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Развіваем міжнароднае супрацоўніцтва. Дэлегацыя НЦЗПІ наведвае з рабочым візітам Рэспубліку Узбекістан

Дэлегацыя НЦЗПІ на чале з намеснікам дырэктара Ірынай Чупраковай знаходзіцца з рабочым візітам у Рэспубліцы Узбекістан. У складзе групы таксама работнікі ўпраўлення праграмнага забеспячэння НЦЗПІ: Арцём Прохараў, начальнік аддзялення распрацоўкі праграмнага забеспячэння, і Вікторыя Івашкевіч, сістэмны аналітык аддзялення бізнес-аналізу, тэсціравання і адміністравання.

В ходе встречи в Центре "Адолат"

У ходзе візіту прадстаўнікі НЦЗПІ наведалі Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі «Адалат» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан (цэнтр «Адалат»), пазнаёміліся з дзейнасцю яго структурных падраздзяленняў. Ім была прэзентавана работа аб'яднанай рэдакцыі газеты «Inson va qonun» і сацыяльна-прававога, навуковага часопіса «Huquq va burch». Узбекскія калегі падзяліліся вопытам вядзення Нацыянальнай базы дадзеных заканадаўства Рэспублікі Узбекістан «LexUZ», якая з'яўляецца асноўным прававым інфармацыйным рэсурсам дзяржавы ў галіне права і прававой інфарматызацыі, адзіным афіцыйным электронным рэсурсам, у якiм публікуецца ўсе заканадаўчыя акты, прынятыя ў краіне. Яе вядзенне з'яўляецца адной з асноўных задач цэнтра «Адалат».

Презентация деятельности Центра "Адолат"

Бакі абмяняліся думкамі і вопытам у галіне распаўсюджвання прававой інфармацыі і сістэматызацыі заканадаўчых актаў, публікацыі юрыдычнай і іншай літаратуры, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў.

 Адбылася таксама пратакольная сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Узбекістана, у рамках якой была прадстаўлена работа адзінай электроннай сістэмы ўзгаднення і распрацоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Узбекістан.

Во время визита

«Нам цікавы вопыт узбекскіх калег па пытаннях укаранення тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчасць, у прыватнасці, у працэсы распрацоўкі і ўзгаднення праектаў нарматыўных прававых актаў, – падзялілася меркаваннем Ірына Адамаўна.Асноўная мэта нашага візіту – ацэнка магчымасці выкарыстання перадавых дасягненняў у дзейнасці НЦЗПІ».

Яшчэ адным пунктам дзелавых мерапрыемстваў стала наведванне мультымедыйнага аддзела цэнтра «Адалат». Узбекскія калегі прадэманстравалі свае напрацоўкі па ўжыванні інавацыйных падыходаў у працы па прававой асвеце грамадзян і павышэнню прававой культуры грамадства.

Визит в Узбекистан

У завяршэннi дзелавой праграмы адбылося падпісанне двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве з цэнтрам «Адалат».

Працягам рабочага візіту стаў абмен вопытам паміж спецыялістамі НЦЗПI і цэнтра «Адалат» у рамках тэхнічнага аналізу лічбавых рашэнняў, якія ўжываюцца пры функцыянаванні спецыялізаванай платформы LexAI, якая аб'ядноўвае сістэмы, якія аказваюць падтрымку ў сферы права з выкарыстаннем генератыўнага II.

Во время посещения мемориального комплекса

Прымаючы пад увагу, што паездка ва Узбекістан праходзіць у год святкавання 80-гадовага юбілею Вялікай Перамогі, нашы калегі наведалі знакавае месца сталіцы Рэспублікі – «Мемарыяльны комплекс «Парк Перамогі», адкрыты да 75-годдзя Перамогі, і аддалі даніну памяці ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Посещение "Парка Победы" в Ташкенте

«Нас звязвае агульнае гістарычнае мінулае, таму наведванне знакавых месцаў з'яўляецца данінай глыбокай павагі да гісторыі нашых дзяржаў і народаў», – сказала намеснік дырэктара НЦЗПI.


30 Кастрычнiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх