• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Развіваем супрацоўніцтва з адвакатурай. Перспектывы абмеркавалі на Форуме маладых адвакатаў

13 снежня ў Мінску адбыўся Другі форум маладых адвакатаў Беларусі, у рабоце якога прынялі ўдзел прадстаўнікі НЦЗПІ.

Форум молодых адвокатов

У плянарнай частцы Форума выступілі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс, Міністр юстыцыі Яўген Каваленка, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў.

Ад НЦЗПІ ў мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік дырэктара Вячаслаў Абрамаў, начальнік аддзялення ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Сяргей Цымбарэвіч, вядучы спецыяліст гэтага ўпраўлення Марына Галаенка.

Форум молодых адвокатов

У праграме – работа па секцыях і правядзенне дыялогавай пляцоўкі на тэму «Дзяржаўная маладзёжная і прававая палітыка ў беларускай адвакатуры, перспектывы маладзёжнага супрацоўніцтва, у тым ліку з краінамі СНД».

Сяргей Цымбарэвіч выступіў з дакладам «Прававая асвета ў лічбавую эпоху: практычныя аспекты, узаемадзеянне НЦЗПІ і БРКА».

Форум молодых адвокатов

Сяргей Леанідавіч расказаў аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння дзейнасці адвакатуры з дапамогай дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у прыватнасці прадастаўлення доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE». Далей падрабязна спыніўся на сумесных праектах па прававой асвеце непаўналетніх, іх бацькоў і педагогаў з выкарыстаннем Дзіцячага прававога сайта.

У рабоце форуму прынялі ўдзел больш за 150 маладых адвакатаў краіны, прадстаўнікі Саюза маладых адвакатаў Расіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных, грамадскіх арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі.

 

13 Снежня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх