Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
12 верасня РЦПІ Брэсцкай вобласці прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, у рамках рэспубліканскага праекта «Будь ВПраве». Мерапрыемства на базе Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры сабрала прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці і моладзі для абмеркавання актуальных пытанняў павышэння прававой культуры.

Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегянюк распавёў прысутным аб асноўных напрамках дзейнасці НЦЗПІ і дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах.
У сваім выступленні Юрый Сяргеевіч адзначыў важнасць звароту да Нацыянальнага прававога Партала і Дзіцячага прававога сайта – афіцыйных крыніц прававой інфармацыі, арыентаваных на рознаўзроставую аўдыторыю. Ён расказаў аб магчымасцях удзелу ў дыялогу грамадства і дзяржавы шляхам абмеркавання праектаў прававых актаў, унясення прапаноў па карэкціроўцы дзеючага заканадаўства на Прававым форуме Беларусі. Дырэктар РЦПІ таксама прэзентаваў інфармацыйна-пошукавыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», акцэнтуючы ўвагу на магчымасцях іх выкарыстання ў прафесійнай дзейнасці.

«Прававая адукаванасць з'яўляецца асновай прафесіяналізму. Развіццё кампетэнцый у гэтым напрамку неабходна ў тым ліку для пашырэння магчымасцяў, што асабліва актуальна для моладзі, – адзначыў дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці. – Для гэтага вельмі важна старанна выбіраць крыніцы, якімі мы карыстаемся ў працы і паўсядзённым жыцці».