Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншуем вас з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства - гэта магчымасць выказаць падзяку папярэднім пакаленням, якія абаранілі права беларусаў жыць на роднай зямлі і самім вызначаць свой лёс.
Гэтае свята сімвалізуе згуртаванне грамадства, пераемнасць пакаленняў і развіццё нашай суверэннай дзяржавы. Мы, беларусы, прайшлі праз шмат выпрабаванняў і змаглі выстаяць дзякуючы адзінству, любові да Айчыны, жаданню жыць у мірнай краіне, бачыць яе свабоднай і квітнеючай сёння і ў будучыні.
Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім, а таксама поспехаў у працы на карысць Радзімы!
Адміністрацыя НЦЗПІ,
пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»,
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь»,
прафсаюзная арганізацыя НЦЗПІ