Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie

Дарагія калегі і сябры!
Сардэчна віншую вас з 1 Мая – Святам працы!
Карані гэтага свята паглыбляюцца ў гісторыю барацьбы за правы працоўных, яно ўвасабляе сабой павагу да любой стваральнай працы.
«Мір! Праца! Май!» – такі лозунг увайшоў у наша жыццё з верша У.Маякоўскага «Сонечны сцяг» і трывала звязаны для нас са святам Першамая – днём вясны, працы і салідарнасці.
Сёння я хачу выказаць асаблівую падзяку за працу кожнаму работніку Цэнтра. Вашы майстэрства і накіраванасць на вынік, добрасумленныя і адказныя адносіны да справы – гарантыя важкага ўкладу ў нарматворчасць, прававую навуку, лічбавізацыю прававой сферы, прававую асвету грамадзян, а таксама развіццё нашай арганізацыі.
Жадаю вам поспехаў і дабрабыту. Няхай кожны новы дзень прыносіць радасць дасягненняў, новых адкрыццяў і самарэалізацыі.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра
заканадаўства і
прававой інфармацыі
Рэспублікі
Беларусь
А.Ф.Матэльскі