Паважаныя калегі, сябры!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём юрыста!
Наша дзейнасць – гэта цяжкая праца, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, імкнення да творчасці і вялікай самааддачы.
Заканадаўства павінна ісці ад жыцця і вырашаць актуальныя праблемы развіцця грамадскіх адносін, а правапрымяненне – забяспечваць справядлівасць!
Жадаем усім нам прафесійнага поспеху, вывераных нарматворчых ініцыятыў і справядлівых юрыдычных рашэнняў! Няхай наша справа заўсёды мае апору на традыцыі, сфарміраваныя папярэднікамі, і служыць узорам у прафесіі для будучых юрыстаў!
Няхай Феміда будзе на нашым баку!
Адміністрацыя НЦЗПІ,
Прафсаюзная арганізацыя НЦЗПІ,
пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»,
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь»