Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
20 чэрвеня работнікі Цэнтра ўдзельнічалі ў семінары па актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці для распрацоўшчыкаў нарматыўных прававых актаў, юрыдычных службаў гаррайвыканкамаў, спецыялістаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, арганізатарам якога выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Адкрываючы семінар, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Алена Лешчышына падкрэсліла значнасць метадалагічнай работы для павышэння якасці нарматыўных прававых актаў.
Прадстаўнікі Цэнтра асвятлілі пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўстановы. Так, Аляксандр Мядзведзь, начальнік упраўлення лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці, у фармаце «пытанне-адказ» асвятліў практычныя аспекты ў працы з АІС «Нараматворчасць».

Аб актуальных пытаннях падрыхтоўкі тэкстаў нарматыўных прававых актаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання да афіцыйнага апублікавання, а таксама патрабаваннях да афармлення электронных файлаў нарматыўных прававых актаў расказала Наталля Судзілоўская, начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ НЦЗПІ.
Дзяржаўным інфармацыйна-прававым рэсурсам і практычным аспектам іх выкарыстання было прысвечана выступленне Алы Кравец, вядучага спецыяліста РЦПІ Брэсцкай вобласці.

На семінары таксама падвялі вынікі правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы за мінулы год і 5 месяцаў бягучага. Па дадзеным пытанні выступіла Яўгенія Крулікоўская, загадчыца сектара па правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Начальнік юрыдычнага аддзела Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Ала Сачышына падзялілася вопытам арганізацыі работы юрыдычнай службы райвыканкама.
Удзельнікі абмеркавалі праблемныя пытанні і падкрэслілі важнасць падобных мерапрыемстваў, дзе можна абмяняцца вопытам, атрымаць рэкамендацыі па падрыхтоўцы прававых актаў.