• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Семінар-практыкум для кіруючых работнікаў БРСМ Брэсцкай вобласці

3 кастрычніка РЦПІ Брэсцкай вобласці прыняў удзел у абласным навучальным семінары-практыкуме, арганізаваным для кіруючых работнікаў, сакратароў і кадравага рэзерву гарадскіх і раённых арганізацый ГА «БРСМ» Брэстчыны.

РЦПИ Брест.jpg

У рамках рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў НЦЗПІ і ГА «БРСМ» на 2024 год прадстаўнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці Ала Кравец і Аляксандр Паграноўскі расказалі аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, што фарміруюцца Цэнтрам. Слухачам прадэманстравалі функцыянал «ЭТАЛОН-ONLINE», а таксама паведамілі аб магчымасці падключэння да гэтай сістэмы па акцыі «Эталон.Студэнт.by», якая праводзіцца да 31 кастрычніка 2024 г.

РЦПИ Брест.jpg

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 80 чалавек. Спікеры адказалі на пытанні, якія датычацца забеспячэння даступнасці прававой інфармацыі, правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў нарматыўных прававых актаў, афіцыйнага апублікавання і інш.

РЦПИ Брест.jpg

7 Кастрычнiка 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх