• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Свята дзяцінства: прававая дапамога і карысныя веды. Нашы філіялы павіншавалі хлапчукоў і дзяўчынак з Днём абароны дзяцей

1 чэрвеня ў рэспубліцы адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэтае свята перш за ўсё нагадвае пра абарону законных інтарэсаў кожнага дзіцяці і гарантыі забеспячэння правоў непаўналетніх. Калектывы рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі павіншавалі дзяцей, прыняўшы ўдзел у святочных мерапрыемствах па ўсёй краіне.

Праздник детства: правовая помощь и полезные знания. Наши филиалы поздравили ребят с Днем защиты детей

Даведваемся аб правах, гуляючы

Напярэдадні Дня абароны дзяцей на базе сярэдняй школы № 13 г. Магілёва работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці правялі пазнавальна-гульнявое мерапрыемства для вучняў 9 класаў. Дырэктар абласнога філіяла Наталля Станкевіч пазнаёміла дзяцей з Дзіцячым прававым сайтам, расказала пра неабходнасць ведаць свае правы і абавязкі, а таксама пра важнасць выканання агульнапрынятых у грамадстве норм.

Праздник детства: правовая помощь и полезные знания. Наши филиалы поздравили ребят с Днем защиты детей

Свята ведаў і бяспекі

РЦПІ Віцебскай вобласці прыняў удзел у свяце «КЛАСНАЯ ГАДЗІНА», прысвечаным заканчэнню навучальнага года для вучняў школ і гімназій г. Віцебска. Юныя грамадзяне абласнога цэнтра праверылі свае веды ў прававой віктарыне «Па старонках Дзіцячага прававога сайта» і атрымалі сувеніры ад НЦЗПІ.

У гэты ж дзень сумесна з ДАІ прайшла акцыя «Увага – дзеці!», дзе вадзіцелі і пешаходы праверылі веданне ПДР і атрымалі карысныя падарункі, у тым ліку друкаваныя выданні «Правілы дарожнага руху».

Праздник детства: правовая помощь и полезные знания. Наши филиалы поздравили ребят с Днем защиты детей

Прававы лікбез для юных грамадзян

Спецыялісты РЦПІ Гродзенскай вобласці наведалі сярэднюю школу № 18 імя Л.М. Даватара г. Гродна. Спецыяліст Цэнтра Таццяна Свіршчэўская пазнаёміла вучняў з Дзіцячым прававым сайтам, прапанаваўшы ў гульнявой форме даследаваць прававыя лабірынты, даведацца пра свае правы і абавязкі, а таксама набыць навыкі правамерных паводзін. Завяршылася мерапрыемства пажаданнямі цікавых і бяспечных канікул.

Праздник детства: правовая помощь и полезные знания. Наши филиалы поздравили ребят с Днем защиты детей

Бяспека – перш за ўсё!

РЦПІ г. Мінска сумесна з БРСМ і ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы правялі для вучняў 4-5 класаў сталічнай сярэдняй школы № 9 імя В.І. Шчарбацэвіча пазнавальнае мерапрыемства, нагадаўшы пра правілы бяспекі на летніх канікулах. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па старонках Дзіцячага прававога сайта, замацаваўшы атрыманыя веды ў гульнях і віктарынах. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Праздник детства: правовая помощь и полезные знания. Наши филиалы поздравили ребят с Днем защиты детей

Праздник детства: правовая помощь и полезные знания. Наши филиалы поздравили ребят с Днем защиты детей

Дабрыня і права – разам!

Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк прыняў удзел у дабрачыннай акцыі, арганізаванай БРСМ у Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. Каля 60 дзяцей, якія знаходзіліся ў гэты дзень на лячэнні ў розных аддзяленнях установы аховы здароўя, прайшлі займальны квэст, арганізаваны валанцёрамі БРСМ «Добрае сэрца», з прыпынкамі на станцыях, на якіх танцавалі, гулялі, выконвалі займальныя заданні. З вялікім энтузіязмам на станцыі «Прававая пісьменнасць» дзеці адказалі на займальныя пытанні, паразважалі пра правілы паводзін у розных сітуацыях і шчыра парадаваліся падарункам ад Дзіцячага прававога сайта.

День защиты детей в Гомеле

День защиты детей в Гомеле

Прававыя віктарыны і падарункі

Напярэдадні свята спецыяліст РЦПІ Гомельскай вобласці Чарнейка Кацярына правяла прэзентацыю Дзіцячага прававога сайта на базе ПЦПІ дзіцячай бібліятэкі-філіяле № 16. Вучні 2 класа сярэдняй школы № 32 г. Гомеля прагуляліся па старонках сайта: даведаліся, дзе можна паглядзець прававыя тэрміны і паняцці, паразважалі пра свае правы і абавязкі, а таксама паўдзельнічалі ў прававой віктарыне. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні і былі рады атрымаць прыемныя сувеніры ад НЦЗПІ.

2 чэрвеня спецыялісты РЦПІ Гомельскай вобласці Кацярына Каханчук і Кацярына Касцючэнка прынялі ўдзел у штогадовым гарадскім свяце, прымеркаваным да Міжнароднага дня абароны дзяцей. На пляцоўцы абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі дзецям прапаноўвалі паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях і конкурсах. На «станцыі» РЦПІ дзеці ўдзельнічалі ў прававой віктарыне «Ведай свае правы з дзяцінства», дзе знаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам. Самыя актыўныя і эрудзіраваныя атрымалі памятныя сувеніры.

НЦЗПИ.jpg

НЦЗПИ

Знаёмства з прафесіяй юрыста і квэст па прававых ведах

РЦПІ Мінскай вобласці правёў сустрэчу з вучнямі старэйшых класаў у НДВЛ «Зубраня» ў рамках адкрыцця летняй аздараўленчай кампаніі. Дырэктар Цэнтра Руслан Трухан расказаў дзецям пра прафесію юрыста, Дзіцячы прававы сайт, адказаў на пытанні, якія іх цікавілі. Свае прававыя веды ўдзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць у ходзе квэста, пераможцы якога былі адзначаны прызамі НЦЗПІ.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей, накіраваны на павышэнне прававой пісьменнасці юных грамадзян нашай краіны, фарміраванне ў іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі і стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя для іх развіцця.

Са святам!

 

2 Чэрвеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх