Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
На Брэстчыне 22 мая адбыўся XIX абласны злёт маладых сем'яў «Вера. Надзея. Каханне», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 10 сем'яў з розных куткоў Брэсцкай вобласці. Месца правядзення – Музей абароны Брэсцкай крэпасці.
У рамках злёту адбыўся адкрыты дыялог «Роля сям'і ў жыцці чалавека. Гісторыя Пераможцы маёй сям'і». У ролі аднаго са спікераў выступіў дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк.

«Важна захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і свяшчэнным подзвігу нашых прадзедаў і перадаць гэтую спадчыну сваім дзецям! Праўдзівая, без скажэнняў гісторыя любой краіны з'яўляецца падмуркам для пакалення, а адпаведна для будучыні любога народа», – нагадаў удзельнікам мерапрыемства Юрый Сяргеевіч.
Прысутным на мерапрыемстве маладым сем'ям з дзецьмі дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці расказаў аб Дзіцячым прававым сайце, інфармацыя на якім будзе цікавай і карыснай як для падрастаючага пакалення, так і для іх бацькоў.
Таксама падчас дыялогавай пляцоўкі выступілі прадстаўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вікторыя Клімовіч, начальнік аддзела ЗАГС Брэсцкага гарвыканкама Алена Навуменка, першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Вячаслаў Стэльмачонак, вязніца канцлагера Валянціна Клім і старшыня місіянерскага аддзела Брэсцкай епархіі Іерэй Сяргей Мухін.
Самым юным удзельнікам Юрый Сяргеевіч уручыў памятныя падарункі ад Цэнтра і mir.pravo.by.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», аддаўшы даніну памяці загінуўшым абаронцам Айчыны.
