• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прадстаўнікі НЦЗПІ ў ліку ўдзельнікаў ІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

31 кастрычніка – 1 лістапада ў беларускай сталіцы прайшла II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы.

Канферэнцыя была арганізавана з мэтай адкрытай і інклюзіўнай дыскусіі аб перспектывах еўразійскай бяспекі ва ўмовах крызісу сучаснага парадку ў свеце, хранічных ваенна-палітычных супярэчнасцей паміж ключавымі бакамі і практычна поўнай адсутнасці камунікацый паміж імі.

НЦЗПИ

Мерапрыемства сабрала каля 600 удзельнікаў з больш як 40 краін. Гэта прадстаўнікі дзяржаў – членаў АДКБ, СНД, ШАС, краін рэгіёнаў АБСЕ і Еўразіі, кіраўнікі міжнародных арганізацый, беларускія і замежныя эксперты.

Ад НЦЗПІ ў канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў – начальнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Вольга Бакіноўская, начальнік аддзела міжнароднага права галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Вольга Кашырына, намеснік начальніка аддзела міжнароднага права галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Дзяніс Клявец.

4 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх