Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
НЦЗПІ прыняў удзел у II Навуковых чытаннях, прысвечаных памяці прафесара Міхаіла Мікалаевіча Гернета, на тэму «Крымінальная палітыка і нацыянальныя прыярытэты», якія праходзілі ў Маскве 23 кастрычніка.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя арганізавана Інстытутам заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Сярод удзельнікаў − вядучыя вучоныя-прававеды ў галіне крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага і крымінальна-выканаўчага права, а таксама прадстаўнікі юрыдычнай практыкі Расійскай Федэрацыі і блізкага замежжа.
Прадстаўніком ад Цэнтра выступіў Мікалай Калясень, навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці і міжнароднага права Інстытута прававых даследаванняў, які прадставіў даклад «Змест і структура праваадносін па кампенсацыі шкоды, прычыненай злачынствам».
На палях канферэнцыі абмеркавалі актуальныя пытанні ахавальнага заканадаўства, сярод якіх асобныя аспекты ўдасканалення крымінальна-прававых інстытутаў у кантэксце трансфармацыі нацыянальных прыярытэтаў, эвалюцыя сістэмы крымінальных пакаранняў, уплыў стратэгічных нацыянальных прыярытэтаў на прызначэнне крымінальнага судаводства, праблемы гуманізацыі крымінальна-выканаўчага заканадаўства.