• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Турзлёт-2024. У каманды Цэнтра бронза ў падгрупе!

23-25 жніўня 2024 г. каманда НЦЗПІ прыняла ўдзел у турыстычным злёце ў рамках XXV спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Почетное третье место

У гэтым годзе спаборніцтва сабрала ўдзельнікаў і заўзятараў у г. Заслаўі Мінскага раёна на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту». Змагаліся за званне лепшых у спорце, творчых конкурсах і арганізацыі турысцкага побыту 15 каманд.

У склад каманды Цэнтра па традыцыі ўвайшлі самыя актыўныя, спартыўныя і крэатыўныя працаўнікі нашага калектыву.

Праяўленае майстэрства, згуртаванасць і воля да перамогі дапамаглі нам двойчы падняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала па выніках конкурсу «Прадстаўленне каманды» і спаборніцтваў па тэхніцы пешаходнага турызму. Другое месца занялі ў конкурсе «Турысцкія навыкі і побыт».

У выніку ў сваёй падгрупе каманда НЦЗПІ ва ўпартай барацьбе заняла трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

Як прайшлі два дні спаборніцтваў – у нашым фотарэпартажы.

На старте

Туристический лагерь

Команда по НЦЗПИ по пешему туризму

Соревнования по пешему туризму

Представление команды

Віншуем калег! Да новых спартыўных і творчых вяршыняў!

26 Жнiўня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх