Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
12 ліпеня на базе гарадской бібліятэкі ім. А.С.Пушкіна г. Бабруйска адбыўся навучальны семінар «Праца з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі ў г. Бабруйску і Бабруйскім раёне» для бібліятэкараў і спецыялістаў бібліятэчнай сеткі.

У ходзе семінара дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч асвятліла асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі, азнаёміла з інфармацыйным напаўненнем і асноўнымі функцыянальнымі магчымасцямі інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі УК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска» і ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна» (на базе дадзеных устаноў функцыянуюць 8 публічных цэнтраў прававой інфармацыі).
У завяршэнне семінара ўдзельнікам былі ўручаны імянныя сертыфікаты аб праходжанні навучання.