Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
2 і 7 ліпеня РЦПІ Гомельскай вобласці правёў навучальны семінар-трэнінг для першакурснікаў спецыяльнасці «Эканамічнае права» Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Выступленне дырэктара РЦПІ Гомельскай вобласці Яўгеніі Маісейкінай было прысвечана дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі і яе рэсурсам.
Яўгенія Сямёнаўна падрабязна спынілася на функцыянале дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт (Нацыянальны прававы Партал, Прававы форум Беларусі), што забяспечваюць рэалізацыю права грамадзян на аператыўнае атрыманне афіцыйнай прававой інфармацыі, а таксама эфектыўныя адносіны грамадзян і дзяржавы ў сферы нарматворчасці.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікала прэзентацыя карысных сервісаў інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE». Спецыяліст РЦПІ Рустам Бекбузараў на практычных прыкладах расказаў аб магчымасцях выкарыстання сістэм у вучэбнай дзейнасці. Акрамя таго, ён звярнуў увагу на пашыраныя памылкі ў рабоце з сістэмамі і падзяліўся з маладымі людзьмі лайфхакамі пры пошуку патрэбнай інфармацыі.

Атрыманыя веды будучыя юрысты змаглі замацаваць на трэнінгу. Па выніках работы студэнты, якія паспяхова прайшлі падагульняльны тэст, атрымалі карысныя брэндаваныя падарункі ад НЦЗПІ.