• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

У Гомелі правялі семінар-практыкум па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы і мясцовай нарматворчасці

Абласны семінар-практыкум па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы і мясцовай нарматворчасці, арганізаваны Галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, сабраў 13 лютага прадстаўнікоў юрыдычных службаў, іншых структурных падраздзяленняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню з усёй Гомельскай вобласці.

Выступление

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Аляксей Шышыкін інфармаваў удзельнікаў семінару аб рабоце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі па ажыццяўленні абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў у 2025 годзе.

Асобна спыніліся на актуальных пытаннях падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню і накіравання такіх актаў на юрыдычную экспертызу. Аляксей Аляксандравіч адзначыў паспяховае ўвядзенне ў 2025 годзе ў вобласці АІС «Нарматворчасць» і падзякаваў Рэгіянальнаму цэнтру прававой інфармацыі (РЦПІ) Гомельскай вобласці за дапамогу ў арганізацыі падключэння да сістэмы.

Дырэктар філіяла НЦЗПІ Яўгенія Маісейкіна інфармавала аб фарміраванні ў 2025 годзе банкаў даных лакальных прававых актаў у складзе дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.

«АІС «Нарматворчасць» – унікальная сістэма, якая дазваляе арганізаваць работу не толькі па падрыхтоўцы і прыняцці нарматыўных прававых актаў, але і па прадастаўленні лакальных прававых актаў мясцовых органаў для ўключэння ў банкі даных лакальных прававых актаў», – адзначыла Яўгенія Сямёнаўна.

Па выніках штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню Гомельскай вобласці і супрацоўнікаў іх юрыдычных службаў лепшым нарматворчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню рэгіёну прызнаны Ельскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.

Лідарам сярод экспертаў нарматворчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню вобласці названы галоўны спецыяліст Ельскага райвыканкама Аляксандр Мазурэнка.

Лепшым у рабоце па фарміраванні банкаў даных лакальных прававых актаў у 2025 годзе другі год запар названы Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт.

16 Лютага 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх