Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
23 красавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна прайшоў абласны семінар-трэнінг для спецыялістаў, адказных за работу публічных цэнтраў прававой інфармацыі вобласці «Публічныя цэнтры прававой інфармацыі ў бібліятэцы: рэсурсы, магчымасці і перспектывы развіцця».
У ходзе семінара былі падведзены вынікі работы за справаздачны год, прааналізаваны паказчыкі работы ПЦПІ і абазначаны прыярытэты на бягучы год.
З дакладам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, асноўных напрамках дзейнасці НЦЗПІ выступіла дырэктар РЦПІ Гомельскай вобласці Яўгенія Майсейкіна.
«Найважнейшымі інструментамі ў рабоце ПЦПІ з'яўляюцца дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы», – адзначыла Яўгенія Сямёнаўна. Яна зарыентавала ўдзельнікаў семінара выкарыстоўваць у рабоце рэсурс Нацыянальнага прававога Партала па доступе да актуальнай прававой інфармацыі ў складзе тэматычных банкаў даных. Звярнула ўвагу на магчымасць пошуку інфармацыі аб распрацоўваных праектах законаў у аднайменным банку даных.
Дырэктар РЦПІ расказала таксама аб праекце «Спадчына права», які рэалізуецца НЦЗПІ сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй «ЮрСпектр». Яго асноўная мэта – захаванне і папулярызацыя навуковых прац айчынных і замежных класікаў права ў розных галінах прававой навукі. Электронныя копіі кніг размяшчаюцца ў раздзеле «Спадчына права» на Нацыянальным прававым Партале.
Напрыканцы даклада Яўгенія Сямёнаўна звярнула асаблівую ўвагу на выкананне Плана мерапрыемстваў па развіцці ПЦПІ ў Рэспубліцы Беларусь на 2022–2025 гады і прымяненне Мадэлі абслугоўвання наведвальнікаў ПЦПІ.
Практычныя навыкі па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» спецыялісты ПЦПІ замацавалі на трэнінгу.
Даведачна:
Першы ў рэспубліцы ПЦПІ быў адкрыты ў 2000 годзе на базе Гомельскай абласной бібліятэкі ім. У.І.Леніна. Сёння ў краіне функцыянуюць 620 ПЦПІ, у тым ліку 84 у Гомельскай вобласці.