• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

У каманды Цэнтра – бронза ў трыятлоне на спартакіядзе работнікаў дзяржорганаў

2 жніўня каманда НЗЦПІ прыняла ўдзел у Міжнародным Мінскім Трыятлоне 2025 у дысцыпліне эстафеты «Спрынт». Спаборніцтвы праходзілі ў рамках XXVI спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Нашы спартсмены прадэманстравалі выдатную падрыхтоўку і камандны дух, заваяваўшы трэцяе прызавое месца.

НЦЗПИ

Спаборніцтвы ўключалі тры этапы: плаванне, велагонку і бег. На кожным з іх спартсмены праявілі сябе з найлепшага боку, спалучаючы фізічную сілу, цягавітасць і хуткасць. Першым стартаваў Віктар Быкаў, які ўпэўнена прайшоў дыстанцыю ў 500 метраў плавання на адкрытай вадзе вадасховішча Дразды. Затым эстафету прыняў Мікалай Калесень, паказаўшы выдатную хуткасць і цягавітасць на дыстанцыі 25 кіламетраў, якая праходзіла ад месца перадачы эстафеты на вадасховішчы Дразды да сталічнага Палаца спорту. Трэці этап прыняў Уладзіслаў Раюшкін, які пераадолеў дыстанцыю ў 5 кіламетраў бегам. Каманда паказала майстэрства і зладжанасць, забяспечыўшы сабе месца на п'едэстале.

Першае месца ў спаборніцтвах заняла каманда Міністэрства па падатках і зборах, другое – каманда Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Віншуем калег з заслужанай перамогай! Жадаем камандзе НЦПІ далейшых спартыўных поспехаў! Толькі наперад!

5 Жнiўня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх