Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
30 верасня на пляцоўцы НЦЗПІ адбылося пасяджэнне камісіі па інфарматызацыі Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў. Рабочая сустрэча была прысвечана працэсу лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні неабходнасці мінімізацыі папяровага дакументаабароту і актывізацыі работы па лічбавізацыі кіраўнічых працэсаў, шырокім прымяненні інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах падрыхтоўкі і прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў.
У рамках сустрэчы Цэнтрам быў прадстаўлены даклад на тэму «Лічбавы фармат нарматворчасці як кампанент адзінага тэхналагічнага асяроддзя дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі». У сваім выступленні начальнік упраўлення лічбавізацыі развіцця нарматворчай дзейнасці НЦЗПІ Аляксандр Мядзведзь праінфармаваў членаў камісіі аб выніках работы па стварэнні аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па забеспячэнні нарматворчага працэсу (АІС «Нарматворчасць»), перспектывах далейшага развіцця згаданага накірунку.
Акрамя гэтага, камісія абмеркавала тэхналагічныя і прававыя пераўтварэнні апошніх пяці гадоў у галіне лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці, адзначыла сістэмную, паступальную работу Цэнтра, накіраваную на аўтаматызацыю нарматворчых працэсаў і стварэнне аптымальных умоў для канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, выказала прапановы па пытанні падрыхтоўкі прававых актаў з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм.
Падводзячы вынікі, старшыня камісіі Андрэй Гаеў падзякаваў удзельнікам за канструктыўны абмен меркаваннямі, прадстаўленую інфармацыю па тэме пасяджэння, а таксама адзначыў станоўчы эфект у сувязі з увядзеннем комплекснай лічбавай пляцоўкі, якая забяспечвае нарматворчы працэс.