Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
У НЦЗПІ адбылося пасяджэнне навуковага савета.

На пачатку мерапрыемства дырэктар НЦЗПІ Матэльскі А.Ф. выканаў прыемную місію. Андрэй Францавіч уручыў дыплом кандыдата юрыдычных навук Вользе Емельяновіч, якая пад кіраўніцтвам доктара юрыдычных навук, дацэнта Вольгі Талочкі паспяхова абараніла 23 мая 2024 г. у Савеце па абароне дысертацый пры НЦЗПІ дысертацыю па спецыяльнасці 12.00.10.




У парадак дня пасяджэння вучонага савета ўваходзіла дзевяць пытанняў, што датычацца функцый НЦЗПІ ў сферы навуковай дзейнасці. Плённая дыскусія адбылася па наступных пытаннях:
тэмах кандыдацкіх дысертацый, прапанаваных для зацвярджэння аспірантам і суіскальнікам, якія паступілі ў 2024 годзе ў аспірантуру НЦЗПІ;
прызначэнні рэцэнзентаў для экспертызы і ацэнкі вынікаў навукова-даследчых работ па заданні «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты прымянення штучнага інтэлекту ў нарматворчым працэсе» плана навуковых даследаванняў і распрацовак НЦЗПІ агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на 2003–2024 гг. і інш.
плане работы Інстытута прававых даследаванняў і вучонага савета НЦЗПІ на 2025 год;



Па ўсіх вынесеных на абмеркаванне пытаннях прыняты станоўчыя рашэнні.