• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

У НЦЗПІ прайшлі IV навуковыя чытанні памяці прафесара В.І.Шабайлава

11 кастрычніка сярод мерапрыемстваў VI Восеньскай навуковай сесіі прайшлі навуковыя чытанні памяці прафесара В.І.Шабайлава, арганізаваныя Інстытутам прававых даследаванняў НЦЗПІ.

IV научные чтения памяти профессора В. И. Шабайлова

Адкрыў IV навуковыя чытанні мадэратар мерапрыемства – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Васілевіч.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася Алена Сямашка, намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт: «Навуковыя чытанні памяці Віктара Іванавіча Шабайлава сталі традыцыйнымі, і я, вядома ж, рада вас усіх вітаць у нашым абноўленым Цэнтры і з нашым абноўленым калектывам, але ўнутры нашых найлепшых традыцый».

Гаворачы аб відным вучоным, яна падкрэсліла, што мела магчымасць асабіста размаўляць з гэтым выдатным чалавекам: «Ён быў настаўнікам для многіх вучоных. Ён сапраўды сфарміраваў сваю школу. І многія вучні працягнулі ягоную справу. І тэма сённяшняй сустрэчы – «Дынаміка праваўстанаўлення і праварэалізацыі ў сферы публічна-прававых адносін»  сфармулявана менавіта на аснове тэматыкі прац нашага паважанага сучасніка».

Алена Валянцінаўна таксама звярнула ўвагу гасцей на магчымасць наведвання выстаўкі «30 гадоў беларускай дзяржаўнасці», арганізаванай работнікамі Нацыянальнага архіва ў НЦЗПІ, дзе ўжывую можна азнаёміцца з арыгіналамі дакументаў, што ўяўляюць гістарычную каштоўнасць.

IV научные чтения памяти профессора В. И. Шабайлова

IV научные чтения памяти профессора В. И. Шабайлова

Асабістымі ўспамінамі аб супрацоўніцтве з выдатным беларускім вучоным падзяліліся і падкрэслілі яго значную ролю ў станаўленні і развіцці айчыннай юрыдычнай навукі Рыгор Васілевіч і Анатоль Цікавенка, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

IV научные чтения памяти профессора В. И. Шабайлова

Сяргей Балашэнка, прафесар кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, у дакладзе «Фарміраванне і эвалюцыя навуковых поглядаў аб дзяржаўным ладзе» раскрыў ключавыя ідэі, адлюстраваныя ў навуковай спадчыне прафесара В.І.Шабайлава.

У рамках навуковых чытанняў былі апрабаваны асноўныя вынікі навукова-даследчай работы «Сацыяльная адказнасць у сістэме ўзаемадзеяння суб’ектаў канстытуцыйна-прававых адносін», што выконваецца ў рамках Плана навуковых даследаванняў і распрацовак НЦЗПІ агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год.

Навуковы кіраўнік тэмы, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Рыгор Васілевіч выступіў з дакладам «Прынцыпы і межы зместу сацыяльнай адказнасці як канстытуцыйнага феномену».

Доўг як канстытуцыйную каштоўнасць і меру сацыяльнай адказнасці выказаў у дакладзе галоўны навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Анатоль Цікавенка.

IV научные чтения памяти профессора В. И. Шабайлова

Пытанні сацыяльна адказнага выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту ў фокусе ўвагі міжнароднай супольнасці раскрыла Вольга Талочка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, дацэнт.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, прафесар кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, дацэнт Ірына Шахрай выступіла з дакладам «Да пытання аб рэалізацыі канстытуцыйнага прынцыпу сацыяльнай адказнасці ў сферы экалагічных праваадносін».

IV научные чтения памяти профессора В. И. Шабайлова

Сацыяльную адказнасць асобы як канстытуцыйны абавязак і антраполага-прававую характарыстыку суб’екта права ў кантэксце тлумачэння ч. 3 арт.21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадставіў у дакладзе Вадзім Паўлаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, прафесар кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Асаблівасці канстытуцыяналізацыі індывідуальнай сацыяльнай адказнасці вызначыла ў сваім дакладзе Аксана Станкевіч, начальнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

У навуковых чытаннях праблематыку сацыяльнай адказнасці прадставілі таксама Аляксандр Дашкевіч, дактарант кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; Ганна Сініцына, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; Антаніна Трыпузава, загадчык сектара прававога забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтра дзяржаўнага ладу і права дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

З навуковымі паведамленнямі па асобных аспектах сацыяльнай адказнасці ў сістэме ўзаемадзеяння суб’ектаў канстытуцыйна-прававых адносін суб’ектаў канстытуцыйна-прававых адносін выступілі навуковыя супрацоўнікі Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ – Іван Касцян, Аляксей Савінаў, Алена Гуйда, Вольга Русак.

У дыскусіі ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі натарыяльнай супольнасці.

Выступленні ўдзельнікаў будуць апублікаваны ў адпаведным зборніку матэрыялаў.

11 Кастрычнiка 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх