• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

У НЦЗПІ прайшлі лекцыі для слухачоў праграмы павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў нарматворчых органаў

3 чэрвеня прадстаўнікі НЦЗПІ правялі лекцыі для слухачоў адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Удасканаленне дзейнасці юрыдычных службаў дзяржаўных органаў» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла на базе Цэнтра.

НЦЗПИ

Вітаючы гасцей, начальнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнет-рэсурсаў Наталля Баркоўская расказала аб апошніх зменах у структуры арганізацыі – працэсы, пачынаючы ад нарматворчасці да давядзення да канчатковага спажыўца прававой інфармацыі ўжо практычна год (з 1 ліпеня 2024 года) сканцэнтраваны ў адным месцы. Наталля Міхайлаўна таксама праінфармавала аб асноўных напрамках дзейнасці НЦЗПІ, якія ўключаюць: забеспячэнне падрыхтоўкі праектаў прававых актаў, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне юрыдычнай экспертызы прававых актаў (іх праектаў), афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, работу з прававой інфармацыяй, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

НЦЗПИ

НЦЗПИНачальнік аддзялення тэхналагічнага забеспячэння інфармацыйных сэрвісаў упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Сяргей Цымбарэвіч расказаў аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія забяспечваюць электронную камунікацыю дзяржавы і грамадства, – Нацыянальным прававым Партале і Прававым форуме Беларусі.

НЦЗПИ

Выступленне начальніка ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталлі Судзілоўскай было прысвечана тэме афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў.

НЦЗПИ

Ключавыя аспекты абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў (іх праектаў) растлумачыла начальнік аддзела метадалогіі нарматворчай дзейнасці галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Алена Жыгалка.

НЦЗПИ 

Аб функцыянальных магчымасцях і напрамках развіцця аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае лічбавы фармат нарматворчасці (АІС НРПА), праінфармаваў начальнік упраўлення цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці Аляксандр Мядзведзь.

НЦЗПИ

У заключэнне начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Наталля Зайцава расказала аб перспектыўных напрамках развіцця інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіруючыя кадры юрыдычных службаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і асобы, уключаныя ў рэзерв на гэтыя пасады.

Заняткі праходзілі ў рамках работы па павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў нарматворчых органаў краіны, якая праводзіцца Цэнтрам.

3 Чэрвеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх