Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
27 лютага ў Цэнтры адбылося інфармацыйнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Маскоўскага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі ведамства паказалі ўзоры тэхнічных сродкаў ахоўнай сігналізацыі і расказалі аб магчымасцях сучаснага абсталявання. Яно ўключае ў сябе ахоўныя апавяшчальнікі, трывожныя кнопкі, удасканаленую дамафонную сістэму. Сігналы з прылад паступаюць на пульт кіравання, а адтуль − у аператыўна-дзяжурную службу.
«Сёння сігналізацыя можа не толькі перашкаджаць незаконнаму пранікненню ў жыллё, але і рэагаваць на ўзгаранне ці ўцечку вады і газу. На месца здарэння міліцыянеры прыбываюць не пазней чым праз сем хвілін», − падсумавалі госці.
Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі Дэпартамента аховы далі кваліфікаваныя адказы на пытанні працаўнікоў нашай арганізацыі.