Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
19 верасня ў Цэнтры адбылося інфармацыйнае мерапрыемства з удзелам Рыгора Васілевіча, доктара юрыдычных навук, прафесара.

Выступленне Рыгора Аляксеевіча было прысвечана тэме «Адзінства народа – важны фактар устойлівага развіцця».
Падчас выступлення спікер распавёў пра вытокі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, складаны шлях беларускага народа да здабыцця ўласнай дзяржавы і незалежнасці.
Асаблівая ўвага была нададзена падзеям 17 верасня 1939 г. – знакавай даце ў гісторыі Беларусі. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР мае вялізную гістарычную значнасць для фарміравання дзяржаўнасці, бо садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі.
Сёння, пасля многіх гадоў, можна з упэўненасцю сказаць, што беларусам удалося прымножыць дасягненні папярэдніх пакаленняў. Прынцыпы, на падставе якіх фармавалася нацыя, такія, як патрыятызм, працавітасць, талерантнасць, замацаваны ў Асноўным Законе нашай краіны.
«Прынцыпы, закладзеныя ў Канстытуцыі, адлюстроўваюць кансалідацыю, адзінства нашага грамадства», – адзначыў Рыгор Васілевіч.
Падводзячы вынік, ён асабліва падкрэсліў, што наша краіна будзе моцнай дзякуючы працы кожнага беларуса.