Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
У канцы другой дэкады красавіка на базе ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці адбылася IV Віцебская абласная міжвузаўская алімпіяда «Наша права», арганізатарамі якой выступілі РЦПІ Віцебскай вобласці і Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».
У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты юрыдычных спецыяльнасцей Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА».
Заданні складаліся з трох блокаў. Кожнай камандзе неабходна было адказаць на 30 пытанняў у фармаце брэйн-рынга, вырашыць 10 задач і паказаць валоданне практычнымі навыкамі ў сферы крыміналістыкі.
Па выніках іх выканання пераможцамі сталі:
I месца – каманда Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава;
ІІ месца – каманда Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»;
ІІІ месца – каманда Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай.
Усім удзельнікам каманд былі ўручаны дыпломы, сертыфікаты на прадастаўленне доступу да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», афіцыйныя друкаваныя выданні прававой тэматыкі НЦЗПІ і падарункі ад арганізатараў алімпіяды.
Падтрымку ў правядзенні мерапрыемства аказалі Віцебскі абласны суд, пракуратура Віцебскай вобласці, УСК па Віцебскай вобласці, Віцебская абласная натарыяльная палата і Віцебская абласная калегія адвакатаў.
Спаборніцтва было накіравана на:
папулярызацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, фарміраванне і вядзенне якіх ажыццяўляе НЦЗПІ;
фарміраванне прафесійных кампетэнцый юрыстаў;
праверку навыкаў па асобных відах юрыдычнай дзейнасці;
стварэнне аптымальных умоў для выяўлення таленавітых студэнтаў, іх далейшага інтэлектуальнага развіцця і прафесійнай арыентацыі.