• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

У Віцебску прайшоў абласны фестываль прававых ведаў

16 мая ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі прайшоў абласны фестываль прававых ведаў, які стаў значнай падзеяй для жыхароў Віцебскай вобласці і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі права. Яго арганізатарамі выступілі РЦПІ Віцебскай вобласці, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі».

Галоўная мэта мерапрыемства – паглыбленне ведаў падлеткаў у сферы права, яго гісторыі, павышэнне цікавасці навучэнцаў, схільных да ўчынення правапарушэнняў, да вывучэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гісторыі права.

У якасці ганаровага госця на фестывалі прысутнічала дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава.

Праграма падзеі ўключала два конкурсныя мерапрыемствы: абласную алімпіяду прававых ведаў і конкурс агітбрыгад па прапагандзе прававых ведаў. Удзельнікі конкурсу агітбрыгад – члены клубаў (атрадаў) юных сяброў міліцыі.

В Витебске прошел областной фестиваль правовых знаний

За перамогу ў алімпіядзе прававых ведаў змагаўся 21 навучэнец, якому неабходна было адказаць на 30 пытанняў. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • дыплом І ступені – Вікторыя Шалудзько, ДУА «Мазалоўская сярэдняя школа Віцебскага раёна імя В.А.Хабарава», кіраўнік: Габрусёнак А.І.;
  • дыплом II ступені – Мікіта Рэдзіка, ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 2 імя Н.Г.Ізварына», кіраўнік: Граковіч В.А.;
  • дыплом III ступені – Арцём Чабан, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска», кіраўнік: Пучкова А.П.;
  • дыплом III ступені – Вадзім Іўкін, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі імя Героя Савецкага Саюза Я.Ф.Іваноўскага», кіраўнік: Аляксандравіч К.Д.;
  • дыплом III ступені – Ангеліна Каралёва, ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка ім. А.П.Сабалеўскага», кіраўнік: Лявонава У.І.

У конкурснай праграме выступленняў агітбрыгад спаборнічалі 14 каманд у трох узроставых катэгорыях. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і цікавую падачу прававой інфармацыі.

В Витебске прошел областной фестиваль правовых знаний

У катэгорыі «малодшы школьны ўзрост» пераможцамі і прызёрамі сталі:

  • дыплом І ступені – агітбрыгада «Знайкі», ДУА «Мяжэнская сярэдняя школа імя А.Я.Казлова», кіраўнік: Трусава А.У.;
  • дыплом II ступені – агітбрыгада «Права», ДУА «Глыбачанская сярэдняя школа імя Б.І.Юркіна Ушацкага раёна», кіраўнік: Чаркес А.А.

В Витебске прошел областной фестиваль правовых знаний

У катэгорыі «сярэдні школьны ўзрост»:

  • дыплом І ступені – агітбрыгада «Прававы лайфхак», ДУА «Ахрэмаўская сярэдняя школа Браслаўскага раёна імя В.Б.Аляксандровіча», кіраўнік: Трафімянкова А.А.;
  • дыплом ІІ ступені – агітбрыгада «Захавальнікі прававых ведаў», ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы імя У.Ф.Крышталевіч», кіраўнікі: Масевіч А.С., Занько А.Г.;
  • дыплом ІІ ступені – агітбрыгада «Будучыня», ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Наваполацка», кіраўнік: Міхно Л.І.;
  • дыплом III ступені – агітбрыгада «Шыпс», ГУДА «Дубровенскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», кіраўнік: Шаргаева Я.С.;
  • дыплом III ступені – агітбрыгада «Закон і правапарадак», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля», кіраўнік: Пракапенка А.І.

В Витебске прошел областной фестиваль правовых знаний

У катэгорыі «старэйшы школьны ўзрост»:

  • дыплом І ступені – агітбрыгада «Антымашэннікі», ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Віцебска імя Д.Ф.Райцава», кіраўнікі: Шчабланава Л.А., Каранеўская Ю.С.;
  • дыплом ІІ ступені – агітбрыгада «Новае пакаленне», ДУА «Мазалаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна імя В.А.Хабарава», кіраўнік: Кірылава Г.М.;
  • дыплом III ступені – агітбрыгада «Новае пакаленне», ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К.Жукава Лепельскага раёна», кіраўнік: Халіманенка С.У.

В Витебске прошел областной фестиваль правовых знаний

Уручаючы прызы, дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава падзякавала канкурсантам за самааддачу і высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама адзначыла важнасць удзелу ў гэтых мерапрыемствах. Фестываль прававых ведаў пакінуў станоўчыя ўражанні ва ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак і стаў важным крокам на шляху да павышэння прававой культуры ў грамадстве.

21 Мая 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх