Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
20 снежня ў Цэнтры адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню асобных прамежкавых вынікаў рэвізіі падзаконных нарматыўных прававых актаў.

Мерапрыемства адкрыў дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі, адзначыўшы, што падставай для канструктыўнага дыялога вучоных і практыкаў за круглым сталом сталі пытанні ўдасканалення нарматворчай дзейнасці, якія ўзніклі ў ходзе аналізу нарматыўных прававых актаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду, іншых дзяржаўных органаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс.
Характарыстыка канкрэтных прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне нарматворчай дзейнасці, прагучала ў выступленні намесніка дырэктара – кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Алены Сямашкі.
Адбыўся абмен думкамі, у якім прынялі ўдзел намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Наталля Карповіч, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Яўген Каваленка, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Улога, а таксама прадстаўнікі навуковых устаноў і устаноў адукацыі: намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ірына Вяршок; намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сяргей Калінін; загадчык кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, дацэнт Марыя Мяшчанава; загадчык кафедры судовай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Кацярына Новікава, а таксама прафесар дадзенай кафедры, кандыдат юрыдычных навук, прафесар Аляксандр Баркоў; прафесар кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Вадзім Паўлаў; дэкан юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Святлана Чабуранава, а таксама загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права названага факультэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Валерыя Сядзельнік.


Канструктыўны дыялог даў магчымасць умацаваць навукова-практычную аснову для вырашэння задач па аптымізацыі прававога масіву. Рэкамендацыі, выпрацаваныя ўдзельнікамі круглага стала, будуць выкарыстаны ў далейшай рабоце па рэвізіі падзаконных нарматыўных прававых актаў.
