• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Удасканаленне прававога становішча неабароненых катэгорый работнікаў ва ўмовах трансфармацыі сацыяльнай дзяржавы абмеркавалі на VI Восеньскай навуковай сесіі

11 кастрычніка адным з заключных мерапрыемстваў VI Восеньскай навуковай сесіі стаў круглы стол «Удасканаленне прававога становішча неабароненых катэгорый работнікаў ва ўмовах трансфармацыі сацыяльнай дзяржавы», дзе былі абмеркаваны асобныя тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фарміравання новых падыходаў да прававых механізмаў гарантый рэалізацыі сацыяльна-працоўных правоў неабароненых катэгорый работнікаў.

Заседание

Пасяджэнне круглага стала адкрыла вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ірына Камоцкая, якая звярнулася да тэмы прававой характарыстыкі неабароненых катэгорый работнікаў у працоўным праве і выступіла мадэратарам мерапрыемства.

Працягнула дыскусію загадчык кафедры працоўнага права Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя В.Ф.Якаўлева, доктар юрыдычных навук, прафесар Святлана Галавіна пытаннем вызначэння кола неабароненых катэгорый работнікаў.

Даклад вядучага навуковага супрацоўніка аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Тамары Петачэнкі адлюстроўваў тэарэтыка-прававыя асновы ўдасканалення рэгулявання працы моладзі.

Спикер

На пытаннях заахвочання і прадастаўлення гарантый для работнікаў, якія сумяшчаюць работу з атрыманнем адукацыі, засяродзіў увагу прафесар кафедры грамадзянскага і працоўнага права ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аркадзь Грачанкоў.

Заседание

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Чычына выступіла з дакладам «Работа за межамі ўстаноўленай працягласці працоўнага часу як фактар неабароненасці работнікаў (прававы аспект)».

Участник дискуссии

У ходзе выступлення дацэнта кафедры экалагічнага, працоўнага, адміністрацыйнага права, асноў права і расійскай дзяржаўнасці Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, Таццяны Рускіх былі ўзняты праблемы прававога рэгулявання працы творчых работнікаў.

Во время заседания

Падчас круглага стала былі ўзняты таксама праблемы працоўнай міграцыі. Так, начальнік аддзела праблем умацавання законнасці ў сферы эканамічнай дзейнасці дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь» Алена Касьянава прадставіла даклад «Сучасныя тэндэнцыі знешняй працоўнай міграцыі». Старшы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Надзея Салянкіна сканцэнтравала ўвагу на прававым рэгуляванні права на медыцынскую дапамогу працоўных мігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У навуковай дыскусіі прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковай супольнасці.

Па выніках круглага стала ўнесены навукова абгрунтаваныя прапановы па ўдасканаленні працоўнага і сацыяльнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, накіраванага на павышэнне дзейснасці гарантый і эфектыўнасці прававога забеспячэння правоў неабароненых катэгорый работнікаў.

11 Кастрычнiка 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх