Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
31 жніўня дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк прыняў удзел у рабоце Савета Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Як адзначыў Юрый Сяргеевіч, з універсітэтам выбудавана эфектыўнае ўзаемадзеянне па прававым выхаванні і асвеце студэнтаў юрыдычнага факультэта.
Юрыдычны факультэт і РЦПІ Брэсцкай вобласці плённа супрацоўнічаюць на базе філіяла профільнай кафедры, арганізуючы дыялогавыя пляцоўкі, семінары і конкурсы з удзелам практыкуючых юрыстаў і прадстаўнікоў органаў улады. Філіял НЦЗПІ таксама з'яўляецца пастаянным удзельнікам штогадовых адукацыйных праектаў, уключаючы гарадскую алімпіяду па прававых ведах для навучэнцаў і Абласныя Калядныя студэнцкія навуковыя чытанні. Важным напрамкам сумеснай работы на працягу дванаццаці год застаецца гісторыка-прававы квэст для студэнтаў, накіраваны на вывучэнне сістэмы дзяржаўных органаў і гісторыка-культурнай спадчыны Брэста.
Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці таксама падзякаваў кіраўніцтву універсітэта за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні абласнога этапу штогадовага рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона».
«Універсітэт сёння – гэта дынамічны цэнтр, які не толькі забяспечвае доступ да прававой інфармацыі сваім студэнтам і выкладчыкам, але і стварае інтэрактыўныя, тэхналагічна абсталяваныя фарматы для яе глыбокага і практычнага засваення», – падкрэсліў дырэктар РЦПИ Брэсцкай вобласці.
У завяршэнне сустрэчы Юрый Сяргеевіч выказаў словы падзякі рэктару Юрыю Голубеву і супрацоўнікам універсітэта за зладжаную працу і ўзаемадзеянне з РЦПІ і ў гонар святкавання 30-годдзя юрыдычнага факультэта ўручыў падзякі дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з НЦЗПІ, важкі ўклад у развіццё сістэмы прававой асветы моладзі, актыўнае ўкараненне сучасных дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у адукацыйнае асяроддзе і паспяховую арганізацыю работы па павышэнні прававой адукаванасці студэнтаў дэкану юрыдычнага факультэта ўніверсітэта Таццяне Гарупа, намесніку дэкана юрыдычнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ганне Дудчык і дацэнту кафедры эканомікі і гуманітарных дысцыплін Святлане Рамановіч.


Таксама Юрый Сяргеевіч праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб старце праводзімай нцзпд акцыі для студэнтаў і выкладчыкаў «ЭТАЛОН.СТУДЕНТ.by» – унікальнай магчымасці атрымання доступу да ІПС «ЭТАЛОН–ONLINE» з вялікай зніжкай.
Па выніках мерапрыемства вызначылі задачы на новы навучальны год, абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў.
(фота Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна)