Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
3 мая работнікі Цэнтра ў складзе дэлегацыі Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню ля мемарыяла і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У ходзе экскурсійнай праграмы работнікі Цэнтра азнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі, у якой прадстаўлены ўнікальныя архіўныя матэрыялы, даведаліся гістарычныя факты гераічнай абароны лета 1941 года, а таксама наведалі форт № 5 – філіял мемарыяльнага комплексу, які з'яўляецца помнікам фартыфікацыі на беларускіх землях.