• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Узнагародзілі лепшых на конкурсе прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній»

26 лістапада ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы НЦЗПІ адбыўся XIX конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній». У мерапрыемстве прыняў удзел у якасці члена журы дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Трухан.

Жюри

24 юнакі і дзяўчыны прадэманстравалі мастацтва валодання словам на тэму «30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў міру, стварэння і справядлівасці».

Участники конкурса

Лепшымі красамоўцамі бягучага года сталі студэнты І курса спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права» Лапо Марыя, майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, якая падзялілася эмоцыямі ад гучання Гімна нашай краіны на міжнародных спаборніцтвах; Сямёнава Анастасія з неверагодным апісаннем Белавежскай пушчы і Пігуль Аляксей з дэклараваннем вершаў уласнага сачынення пра пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і неабходнасць удзельнічаць у выбарчых працэсах сваёй дзяржавы . Спецыяльнага прыза ад НЦЗПІ была ўдастоена Крэйза Сафія за дзіўны аповед пра сваіх продкаў, якія стаялі ля вытокаў заснавання горада Салігорска і вядучага ў нашай краіне прадпрыемства па здабычы калійных угнаенняў.

Награждение победителей

У сваіх зваротах прарэктар па вучэбнай рабоце Валянціна Швайко і загадчык кафедры канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права Анатоль Клім матывавалі ўдзельнікаў да актыўнай вучэбнай і грамадскай дзейнасці, а таксама падзякавалі НЦЗПІ за падтрымку ініцыятыў Акадэміі кіравання.

28 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх