Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
5 лістапада ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь Маскоўскай раённай арганізацыяй г. Мінска РГА «Белая Русь» праведзена мерапрыемства «Гэты дзень у гісторыі краіны», прымеркаванае да святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.


У рамках мерапрыемства прайшла акцыя «Грамадзянская пазіцыя», падчас якой былі ўрачыста прыняты ў рады «Белай Русі» 10 работнікаў Цэнтра.

Перад актывістамі выступіў Ігар Вікенцьевіч Цыбін, старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь», які распавёў аб дзейнасці арганізацыі і рэалізацыі патрыятычных праектаў.
Таксама для новых членаў грамадскага аб'яднання была арганізавана экскурсія па бібліятэцы, дзе яны пазнаёміліся з унікальнымі гістарычнымі дакументамі, беражліва захаванымі ў бібліятэчных фондах.
«Прыемна назіраць, што рады першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» Цэнтра пастаянна папаўняюць новыя члены, – адзначыла першы намеснік дырэктара і старшыня першаснай арганізацыі «Белай Русі» НЦЗПI Галіна Падразёнак. – Тым самым нашы работнікі аб'ядноўваюцца вакол ідэй любові да Радзімы, сацыяльнай адказнасці за дабрабыт грамадства».