• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Віншаванне дырэктара НЦЗПІ Андрэя Матэльскага з Днём маці

Віншаванне дырэктара НЦЗПІ Андрэя Матэльскага з Днём маці

Дарагія мамы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці – святам, якое сімвалізуе неацэнны ўклад жанчын у выхаванне і станаўленне асобы кожнага чалавека. Менавіта на гэтым падмурку – мацярынскай любві, клопаце і мудрасці – гадуюцца дабрыня, адказнасць і любоў да Радзімы, а значыць – будучыня нашага грамадства.

Прыемна, што сёння большасці жанчын з поспехам удаецца спалучаць мацярынства з прафесійнай рэалізацыяй. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, гэта натхняе і аб'ядноўвае, дае сілы для новых здзяйсненняў.

Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця і працвітання.

Няхай вашы сэрцы заўсёды будуць напоўнены цяплом і любоўю.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

А.Ф.Матэльскі

14 Кастрычнiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх