• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Віншаванне дырэктара НЦЗПI Андрэя Матэльскага са Святам Перамогi

Паважаныя калегі, сябры!

Віншую вас з вялікім святам – Днём Перамогі!

9 Мая назаўжды ўключаны ў нацыянальны код беларусаў як сімвал адвагі, нязломнай волі і мужнасці нашага народа.

Гэты дзень прасякнуты пачуццём гонару і несціханага болю. Мы схіляемся перад подзвігам пакалення пераможцаў, якое адстаяла свабоду і незалежнасць Радзімы ў барацьбе з фашызмам.

Няхай гэтае свята натхняе на добрыя справы і новыя здзяйсненні. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, а нашай роднай Беларусі – мірнага неба і росквіту!

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра

заканадаўства і прававой інфармацыі

Рэспублікі Беларусь

А.Ф.Матэльскі

 


 

8 Мая 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх