• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Віншаванне дырэктара НЦЗПІ Андрэя Матэльскага з Днём бацькі

Паважаныя калегі!

Дзень бацькі – адно з самых маладых свят у нашай краіне. Аднак, як і Дзень маці, ён стаў душэўнай і любімай сямейнай урачыстасцю, закліканай нагадаць аб той важнай ролі, якую бацькі іграюць у жыцці дзяцей, фарміраванні дужай сямейнай сувязі і выхаванні годнага пакалення.

Мы дзякуем нашым бацькам, дзядулям – усім мужчынам, якія сваім асабістым прыкладам, клопатам і любоўю вучаць пераадольваць цяжкасці, прытрымлівацца выбранага шляху, быць карыснымі грамадству і дзяржаве, любіць і абараняць зямлю продкаў. Гэта і ёсць крыніцы духоўнай сілы для будучых пакаленняў.

Жадаю вам здароўя, асабістых і прафесійных поспехаў, дабрабыту і сямейнага цяпла! Няхай бацькоўства заўсёды сагравае ваша сэрца, напаўняе яго радасцю і дорыць вам адчуванне сапраўднага шчасця і спакою!

 

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

А.Ф.Матэльскі

21 Кастрычнiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх