Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншую вас з адным з самых значных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёння, калі раўнавага ў свеце пахіснулася, Канстытуцыя забяспечвае трывалы падмурак нашага суверэнітэту і незалежнасці. Асноўны Закон з’яўляецца галоўным гарантам правоў і свабод чалавека, вызначае стратэгічны вектар развіцця краіны, забяспечваючы стабільнасць, законнасць і справядлівасць. Для кожнага з нас Канстытуцыя – гэта сімвал адзінства нацыі, захавання традыцый і ўвасабленне каштоўнасцей дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійных поспехаў. Няхай над нашай любімай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, няхай узаемная павага ў сем’ях, працоўных калектывах застаецца залогам поспеху і росквіту!
Са святам!
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
А. Ф. Матэльскі