Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншую вас з Днём народнага адзінства!
Мы адзначаем яго ў памяць аб падзеях 1939 года, якія дазволілі завяршыць працэс гісторыка-культурнага аб'яднання беларусаў у адзінай дзяржаве. Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, яно падкрэслівае агульнасць і непадзельнасць нашага народа. Сёння, калі свет імкліва змяняецца, адзінства – аснова сучаснасці і будучыні. Толькі разам мы можам берагчы і развіваць культуру, захоўваць, умацоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне традыцыйныя духоўныя каштоўнасці, памяць аб подзвігах беларускага народа, забяспечваць развіццё і росквіт нашай краіны.
Жадаю вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту. Няхай узаемная павага аб'ядноўвае нас усіх, а сіла адзінства натхняе на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі!
Са святам!
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
А.Ф.Матэльскі