Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі, сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня – сімвал сталасці нашай дзяржавы, яе здольнасці забяспечваць суверэнітэт, бяспеку грамадзян і самастойна вызначаць шлях далейшага развіцця.
Беларусь вучыць нас «ціхай сіле»: не гучнымі словамі, а вернасцю, працай і ўменнем берагчы сваё. На нашай зямлі памятаюць продкаў, шануюць сучаснасць і з упэўненасцю глядзяць у заўтра. У пачуцці гонару беларусаў за сваю краіну і раскрываецца яе сапраўдная незалежнасць.
Няхай Дзень Рэспублікі натхніць нас на новыя здзяйсненні дзеля яе дабрабыту і росквіту. Жадаю вам міру, дабра і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.Ф.Матэльскі