• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Віншаванне дырэктара НЦЗПI Андрэя Матэльскага з Днём працы

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са Святам працы!

Першамай сімвалізуе высакароднасць чалавечай працы, тую вялікую стваральную сілу, якая аб’ядноўвае людзей і служыць асновай паспяховага развіцця любога грамадства.

Толькі дзякуючы сумесным намаганням, захоўваючы слаўныя традыцыі нашых продкаў, мы зробім родную краіну яшчэ больш моцнай і квітнеючай.

Сёння асаблівую падзяку за працу хачу адрасаваць кожнаму работніку Цэнтра. Вашы далучанасць да агульнай справы, паглыбленне ў праблематыку разгляданых пытанняў, высокі прафесіяналізм і нацэленасць на вынік дазваляюць нам упэўнена вырашаць самыя складаныя задачы.

Няхай рэалізуюцца ўсе планы, здзяйсняюцца мары, а работа прыносіць задавальненне! Жадаю моцнага здароўя, шчасця, радасці, дабрабыту вам і вашым блізкім!

Са святам!

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

А.Ф.Матэльскі

30 Красавiка 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх