• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Віншаванне дырэктара НЦЗПІ Андрэя Матэльскага з Днём юрыста

Паважаныя калегі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём юрыста!

Стварэнне зразумелага заканадаўства, якое ідзе ад жыцця, забеспячэнне яго кампактнасці, даступнасці і эфектыўнасці прававога рэгулявання, у тым ліку на аснове ўвядзення перадавых вынікаў навуковай дзейнасці, выступаюць падмуркам стабільнасці ў дзяржаве.

Юрыст – гэта не проста прафесія, гэта прызванне, якое аб’ядноўвае адданых справе, кампетэнтных, добрасумленных, верных закону людзей.

 Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, новых прафесійных здзяйсненняў. Няхай праца прыносіць пачуццё глыбокага задавальнення і гонару за абраны шлях!

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

А.Ф.Матэльскі

5 Снежня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх