Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі!
Віншую Вас З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У гэтае свята мы шануем мужнасць, гонар і адданасць абавязку – якасці, уласцівыя сапраўдным абаронцам Айчыны. Яно ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння Радзіме.
Сёння, калі права сілы, на жаль, становіцца прыкметай часу, мы застаемся вернымі пастулатам сілы права, адстойваючы суверэнітэт і бяспеку нашай краіны праз умацаванне нацыянальнай прававой сістэмы.
Абарона Айчыны – гэта штодзённая праца кожнага з нас, праяўленне адказнасці, адданасці прафесіі і імкнення да справядлівасці.
Жадаю Вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць грамадства і нашай роднай Беларусі!
Са святам!
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
А.Ф.Матэльскі