Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншую вас з Днём народнага адзінства!
Адзінства беларусаў – не проста даніна гісторыі, гэта жывы, стваральны працэс. Ён штодня ўвасабляецца ў нашай агульнай працы, прафесіяналізме, клопаце аб роднай зямлі, імкненні зрабіць жыццё лепшым для сябе і будучых пакаленняў.
Сёння Беларусь упэўнена рухаецца наперад дзякуючы згуртаванасці свайго народа. Разам мы здольныя рэалізаваць самыя смелыя планы і забяспечыць упэўненае развіццё нашай краіны.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых дасягненняў на карысць любімай Радзімы! Міру, дабрабыту, дабра вам і вашым блізкім!
Са святам!
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра
заканадаўства і прававой інфармацыі
Рэспублікі Беларусь А.Ф.Матэльскі