Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Першае ліпеня – важная дата для кожнага з нас. Роўна год назад утвораны Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Гэта важная вяха ў гісторыі двух арганізацый, якія заклалі моцны падмурак у забеспячэнне нарматворчай дзейнасці і рабоце з прававой інфармацыяй у краіне.
За гэты першы год нам ёсць чым ганарыцца. Паспяхова выкананы даручэнні Кіраўніка дзяржавы і праведзена маштабная рэвізія заканадаўства, выпрацаваны прапановы па ўдасканальванні прававога рэгулявання нарматворчай дзейнасці, укараняецца АІС «Нарматворчасць», замацаваны экспертны і навуковы патэнцыял нашай арганізацыі, пашыраны гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва. Важна і другое – гэта работа прадэманстравала камандны дух і нацэленасць на вынік, высокі прафесіяналізм і пачуццё асабістай адказнасці кожнага з нас. Мы сістэмна прытрымліваемся нашай галоўнай місіі – рабіць права эталонам.
У гэты ўрачысты дзень хачу выказаць удзячнасць кожнаму з вас і пажадаць крэпкага здароўя, бадзёрага настрою, цікавых праектаў і новых ідэй.
Перакананы, што наперадзе нас чакаюць новыя здзяйсненні на карысць роднай краіны!
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
А.Ф.Матэльскі