Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Дарагія жанчыны, мамы!
Штогод 14 кастрычніка адзначаецца самае цёплае і кранальнае свята – Дзень маці. Сваім прыходам ён нагадвае, што ў жыцці кожнага з нас самы галоўны чалавек – гэта мама.
Мама – гэта непаўторная і незаменная крыніца кахання, надзеі, падтрымкі, клопату і нястомнай працы. Яе ролю немагчыма пераацаніць, настолькі яна бязмежная.
Прыміце ў гэты святочны дзень словы ўдзячнасці і павагі! Няхай у Вашым сэрцы заўсёды жывуць любоў і радасць! Жадаем Вам здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.
Адміністрацыя НЦЗПІ,
прафсаюзная арганізацыя НЦЗПІ,
пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі
рэспубліканскі саюз юрыстаў»,
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз
моладзі», РГА «Белая Русь» НЦЗПІ