• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Вiншуем!

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Прыміце віншаванні з Днём беларускай навукі!

Гэта свята для ўсіх, хто працуе на навуковай ніве: праводзіць даследаванні, рыхтуецца да абароны навуковых прац і ўкараняе ў жыццё навуковыя адкрыцці.

Навука – гэта падмурак дзяржаўнасці, захапляльны і працаёмкі працэс, які патрабуе пастаянства і самаахвярнасці. Сёння беларуская навуковая супольнасць уносіць дастойны ўклад у агульны здабытак усёй краіны.

Дзякуем за высокі прафесіяналізм і творчы падыход да працы, жаданне прыкладаць намаганне да пошуку адказаў на складаныя пытанні, якія ўзнікаюць перад грамадствам і дзяржавай ва ўмовах сучаснасці.

Жадаем цікавых тэм, запатрабаваных распрацовак і грамадскага прызнання. Дужага вам здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі для новых навуковых адкрыццяў!

Адміністрацыя НЦЗПІ,
Прафсаюзная арганізацыя НЦЗПІ,
пярвічныя арганізацыі ГА «Беларуская
рэспубліканскі саюз юрыстаў»,
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь»

24 Студзеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх