Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
З Днём бацькі!
21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаюць Дзень бацькі. Гэта свята служыць напамінкам аб ролі бацькоў у выхаванні і развіцці падрастаючага пакалення, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і.
Быць галавой сям'і – адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны. Для сыноў ён – прыклад для пераймання, для дачок - гонар. Бацька – гэта адначасова абаронца, апора, настаўнік і лепшы сябар.
Мы віншуем мужчын з гэтым цудоўным святам. Жадаем вам здароўя, дастатку, дабрабыту і поспеху. Будзьце моцнай падтрымкай для сваёй сям'і і надзейным арыенцірам для дзяцей. Няхай радасць бацькоўства робіць вас мацнейшымі і мудрэйшымі, а ўзнагародай стануць вашыя шчаслівыя сем'і, любячыя дзеці, клапатлівыя ўнукі!
Адміністрацыя НЦЗПІ
Прафсаюзная арганізацыя НЦЗПІ
Першасныя арганізацыі ГА «Беларуская
рэспубліканскі саюз юрыстаў»,
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз
моладзі», РГА «Белая Русь»